Белорусский портал в Казахстане

"Даражу адкрытымі і давернымі адносінамі". Лукашэнка павіншаваў Пуціна з юбілеем



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з 70-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем. З`яўляючыся сапраўдным лідарам вялікай дзяржавы, вы прымаеце вывераныя і няпростыя рашэнні ў мэтах забеспячэння незалежнага развіцця Расійскай Федэрацыі, абароны традыцый і каштоўнасцей расійскага народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вельмі даражыць адкрытымі і давернымі адносінамі з Прэзідэнтам Расіі, а таксама раўнапраўным і плённым дыялогам, які служыць умацаванню саюзніцкіх беларуска-расійскіх сувязей.

"Апошнім часам гэта выразна праяўляецца ў паглыбленні інтэграцыі нашых краін. Упэўнены, што разам Мінск і Масква дастойна адкажуць на глабальныя выклікі і выйдуць на новы ўзровень стратэгічнага партнёрства. Ад усёй душы жадаю вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, добрага здароўя, стваральных здзяйсненняў на карысць расійскай дзяржавы і доўгіх гадоў жыцця ў акружэнні любячай сям`і і надзейных сяброў", - гаворыцца ў віншаванні.

7 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/32/66701
Текущая дата: 09.10.2024