Белорусский портал в Казахстане

Прыбіранне тэрыторыі, пасадка дрэў і кустоў. У Мінску прайшоў суботнік



У рамках правядзення восеньскага месячніка па навядзенні парадку, азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі 8-га кастрычника ў розных раёнах Мінска прайшоў суботнік.

У мерапрыемстве акрамя супрацоўнікаў камунальных службаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў прынялі ўдзел і жыхары сталіцы. Яны прыбіралі тэрыторыю, вывозілі лістоту, саджалі дрэвы і кусты.

«Мы развесілі на ўсіх пад’ездах аб’явы, дзе будзе праходзіць суботнік, а таксама дзе можна ўзяць інвентар. Людзі да нас далучаліся, дапамагалі наводзіць парадак ля сваіх дамоў. Яны разумеюць, што такія мерапрыемствы вельмі важныя, так як дапамагаюць рабіць наш горад прыгажэй і чысцей», — сказала намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жыллёвага фонду КУП ЖКГ № 1 Маскоўскага раёна Мінска Юлія Еўстратава.

Звязда, 8 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/32/66727
Текущая дата: 09.10.2024