Белорусский портал в Казахстане

Падзенне аднаго з найбуйнейшых метэарытаў на Марсе зафіксавалі караблі NASA



Два касмічных карабля NASA зафіксавалі самыя вялікія метэарытныя ўдары на Марсе і выявілі ўдарныя кратэры, паведамляе часопіс Science.

У апублікаваным у часопісе артыкуле гаворыцца, што ў выніку аднаго з найбуйнейшых удараў метэарыта на Марсе ўтварыліся велізарныя груды лёду. Гэтая інфармацыя можа дапамагчы даследчыкам знайсці спосабы, з дапамогай якіх будучыя астранаўты змогуць выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы планеты.

Пасадачны модуль Insight вымераў сейсмічныя штуршкі, а арбітальны апарат Mars Reconnaissance Orbiter зрабіў здымкі кратэраў, што лічыцца важнай падзеяй у касмічнай навуцы.

Звязда, 28 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/34/66940
Текущая дата: 28.12.2024