Польская кампанія па транспартоўцы і захоўванні нафты PERN заявіла аб разгерметызацыі адной з дзвюх нітак нафтаправода «Дружба», па якой паліва праз Польшчу пастаўляецца ў Германію.
Па дадзеных PERN, уцечка на нафтаправодзе была знойдзена позна ўвечары 11 кастрычніка прыкладна ў 70 км ад Полацка. Пашкоджанне адбылося на магістралі, па якой сырая нафта паступае ў Германію.
«На гэты момант прычыны інцыдэнту невядомыя, Перапампоўка па пашкоджаным трубаправодзе была неадкладна спыненая. Другі трубаправод працуе без змен», — гаворыцца ў паведамленні PERN.
На месцы здарэння працуюць экстранныя службы. Вядуцца работы па зборы разлітай нафты. Адзначаецца, што ўцечка нанесла шкоду навакольнаму асяроддзю.
Звязда, 12 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/35/66741
Текущая дата: 28.12.2024