Белорусский портал в Казахстане

Ваенны камітэт АДКБ абмеркаваў сітуацыю ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч прыняў удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ.

"Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ. У прыватнасці, Віктар Гулевіч выказаў меркаванне беларускага боку аб сітуацыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ. Ён прадметна спыніўся на аспектах, якія ўласцівы Усходнееўрапейскаму рэгіёну", - гаворыцца ў паведамленні.

У Міністэрстве абароны адзначылі, што былі прыняты рашэнні па пытаннях правядзення мерапрыемства сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ у 2022 годзе. Акрамя таго, на пасяджэнні абмеркавалі работу Ваеннай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння імя генерала арміі А.В. Хрулёва (Санкт-Пецярбург).

"Правядзенне пасяджэння і прынятыя рашэнні садзейнічалі развіццю і ўмацаванню ваеннага складніка АДКБ з улікам нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў бакоў", - падагульнілі ў ведамстве.

14 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/38/64542
Текущая дата: 19.11.2024