Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта з Вялікднём



Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 17 красавіка 2022 года.

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

У гэтыя ўрачыстыя дні сэрца кожнага верніка адкрываецца насустрач цудоўнай вестцы аб Хрыстовым Уваскрэсенні, дзякуючы якому ў нас з новай сілай абуджаюцца вера, любоў і надзея, з`яўляецца імкненне да стварэння і добрых спраў.

Гэты душэўны ўздым дае нам сілы дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў чалавечым цяпле, абароне, ежы і прытулку.

Няхай хрысціянскія цноты і надалей будуць духоўным шчытом нашага народа і роднай Беларусі. Няхай радасць велікодных дзён напаўняе душы мудрасцю, адзінствам і згодай.

Жадаю вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 17 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/38/64604
Текущая дата: 19.11.2024