Беларускія спартсмены сталі прызёрамі ўнутрырасійскіх спаборніцтваў па маўнцінбайку і веласпорце на трэку. Аб гэтым паведамілі у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Чэмпіянат і першынства Расіі па маўнцінбайку ў гонцы з выбываннем прымаў пасёлак Слюдарунік Чэлябінскай вобласці, нашу каманду на гэтых спаборніцтвах прадстаўляў Дайніс Брыцыс. У кваліфікацыі беларускі гоншчык заняў 11-е месца сярод 57 удзельнікаў, далей выйграў заезд у 1/8 фіналу, паказаў другі час у чвэрцьфінале і выйшаў у паўфінал, дзе зноў атрымаў перамогу. У вырашальным заездзе Брыцыс фінішаваў услед за Мікалаем Івановым з Санкт-Пецярбурга і стаў уладальнікам серабра.
Паралельна ў Туле на найстарэйшым велатрэку Расіі праходзілі Усерасійскі спаборніцтвы па веласпорце на трэку. Беларускія спартсмены заваявалі дзве медалі турніру: Арцём Зайцаў узяў золата ў мужчынскім спрынце, у гэтай жа дысцыпліне ў жанчын Варвара Басякова заняла другое месца.
Звязда, 4 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/4/74606
Текущая дата: 23.11.2024