На беларуска-польскай мяжы фура насмерць раздушыла супрацоўніцу мытні, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
«Сёння з 12.00 да 13.00 на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску “Казловічы” адбыўся трагічны выпадак. Кіроўца грузавога транспартнага сродку ўчыніў наезд на супрацоўніцу мытных органаў пры выкананні ёю службовых абавязкаў», — распавялі ў ДМК.
У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група Следчага камітэта.
«Калектыў мытных органаў глыбока смуткуе ў сувязі са страшнай трагедыяй і выказвае самыя глыбокія спачуванні, словы спачування і падтрымкі родным і блізкім. Сям’і загінулай будзе аказана неабходная дапамога», — падкрэслілі ў ведамстве.
Звязда, 5 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/40/63328
Текущая дата: 19.11.2024