Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
2 сакавіка ў Беларускі пункт спрошчанага пропуску «Паддабранка» прыйшла цяжарная жанчына ў суправаджэнні сваякоў. «Жыхарка ўкраінскага памежжа распавяла, што яна на познім тэрміне цяжарнасці і мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Жанчына таксама патлумачыла, што баіцца за сябе і жыццё будучага дзіцяці, таму вырашыла нараджаць у Беларусі», — адзначылі ў ДПК.
Беларускія памежнікі выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі даставілі грамадзянку Украіны ў Гомельскую абласную бальніцу.
Як паведамлялася раней, 1 сакавіка ў гэтым жа пункце пропуску ўкраінская сям’я з хворым дзіцем звярнулася да беларускага боку па медыцынскую дапамогу для сына.
Звязда, 2 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/41/63749
Текущая дата: 29.12.2024