Гэты дзень з`яўляецца сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 295 дзён.
Якія падзеі адбыліся 11 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 сакавіка
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.
Хто нарадзіўся 11 сакавіка
1887 год: Алесь Гарун, беларускі паэт.
1899 год: Вольга Галіна, беларуская актрыса.
1903 год: Тодар Кляшторны, беларускі паэт.
1911: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік, кампазітар Каятан Крашэўскі і аргенцінскі музыкант і кампазітар Астар П`яцола.
11 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Парфірыя.
11 сакавіка звярталі ўвагу на птушак. Калі да гэтага дня пералётныя птушкі ўжо вярнуліся з выраю, будзе добры ўраджай хлеба. Калі яны робяць гнёзды на сонечным баку, лета будзе дажджыстае, калі ў цені – гарачае.
Імгла раніцай прадвяшчае дрэннае надвор`е, увечары – цёплае.
Sputnik, 11 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/41/63924
Текущая дата: 30.12.2024