Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў указ нумар 507 "Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2022 год".
У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, павысяцца ў межах $5.
Павышэнне тарыфаў будзе ажыццёўлена ў 2 этапы: з 1 студзеня - на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення, на Br11,1 (у эквіваленце на $3,92); з 1 чэрвеня - на цеплавую і электрычную энергію, газ прыродны і звадкаваны на мэты ацяплення на Br3,04 (у эквіваленце на $1,08).
Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем`ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перасягае 20 працэнтаў іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў - у сельскай мясцовасці.
23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/42/62492
Текущая дата: 19.11.2024