Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі "Прафілактыка і лячэнне гастраэнтэралагічных захворванняў у Беларусі" прафесар кафедры агульнай урачэбнай практыкі БелМАПА доктар медыцынскіх навук Наталля Сілівончык.
"Калі ў чалавека проста пякотка пасля навагодняй вячэры і гэта бывае раз у год, ёсць лёгкія прэпараты, перш за ўсё антацыды - вадкія або ў таблетках. Скажам, беларускі прэпарат "Гефал", які ў вадкай форме", - сказала Наталля Сілівончык.
Ёсць прэпарат бар`ернага дзеяння, які называецца "Пепсан-р", у саставе якога нейтральны гель, што стварае бар`ер паміж кіслатой і слізістай абалонкай страўніка. З`явіўся беларускі прэпарат "Альгінамакс", які зроблены з водарасцей, ён дазваляе зменшыць пякотку.
Наталля Сілівончык падкрэсліла, калі праблемы ўзнікаюць эпізадычна, сітуацыйна, такіх простых прэпаратаў будзе дастаткова.
Разам з тым эксперт парэкамендавала не злоўжываць навагоднімі стравамі. "Будзем рэалістамі. Няхай усё будзе на стале, аднак трэба ўжываць меншую колькасць ежы і алкаголю", - адзначыла яна.
28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/42/62550
Текущая дата: 19.11.2024