Белорусский портал в Казахстане

Папа Рымскі назваў гвалт у адносінах да жанчын абразай Бога



Папа Рымскі Францішак падчас гаміліі ў першы дзень новага года зноў звярнуўся да тэмы абароны правоў жанчын.

«Маці даюць жыццё, а жанчыны ахоўваюць свет, давайце ўсе разам працаваць над тым, каб клапаціцца пра маці і абараняць жанчын. Як шмат гвалту ў дачыненні да жанчын! Даволі! Прычыняць боль жанчыне — значыць абражаць Бога», — сказаў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы.

Францыск неаднаразова выступаў з рэзкім асуджэннем хатняга гвалту над жанчынамі, называючы яго д’ябальскай праблемай.

Раніцай у суботу Пантыфік узначаліў службу ў саборы Святога Пятра з нагоды ўшанавання Маці Божай і Дня сусветных малітваў аб міры, які праходзіць 55-ы раз.

Звязда, 1 студзеня 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/42/62950
Текущая дата: 19.11.2024