Белорусский портал в Казахстане

Беларускі анімацыйны фільм "Красналюдкі" прызнаны лепшым на фестывалі ў Чыкага



Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Фільм "Красналюдкі" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прызнаны лепшым анімацыйным фільмам на Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага.

Анімацыйная стужка ўваходзіць у цыкл "У Палессі на балоце", які складаецца з чатырох кароткаметражных фільмаў: "Цмок" (рэжысёр Руслан Сінкевіч), "Крыжацік" (рэжысёр Святлана Катлярова"), "Малімон" (рэжысёр Маргарыта Герашчанка) і "Красналюдкі".

Сюжэт мультфільма расказвае гісторыю аб маленькіх і добрых стварэннях Красналюдках, якія прыходзяць па начах на дапамогу тым людзям, якія ствараюць што-небудзь цудоўнае. Аднойчы, калі яны прыйшлі, каб дапамагчы хлопчыку, які зрабіў птушку, на іх накінуўся кот. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б не прачнуўся малыш.

Аўтар сцэнарыя, рэжысёр і мастак-пастаноўшчык "Красналюдак" Раман Бурмакоў.

14 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/43/62258
Текущая дата: 19.11.2024