Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін у праграме "Аб`ектыўна" на тэлеканале АНТ.
Гісторык падкрэсліў: увядзенне сіл АДКБ перш за ўсё адыграла ролю маральна-псіхалагічнага фактару. "Мы ўбачылі, як яны (міратворчы кантынгент АДКБ.) нават яшчэ не ўвайшлі і як больш эфектыўна сталі дзейнічаць казахстанскія сілавікі - тут жа пачалася контртэрарыстычная аперацыя, стаў наводзіцца парадак у Алматы. Таму ўвядзенне гэтых сіл туды было правільным рашэннем. Па-мойму, гэта самая эфектыўная і самая бяскроўная міратворчая аперацыя, якую я памятаю ў гісторыі", - заявіў Вадзім Гігін.
На яго думку, калі б АДКБ не правяла міратворчую аперацыю ў Казахстане, канфліктная сітуацыя там бы да гэтага часу не вырашылася і яе наступствы былі б яшчэ больш крывавымі. "Казахстан рэальна стаяў ля парога грамадзянскай вайны. Увядзенне сіл АДКБ паказала, што казахстанская ўлада, сілавікі не адзінокія. Была праяўлена вельмі моцная салідарнасць", - адзначыў грамадскі дзеяч.
19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/43/62996
Текущая дата: 30.12.2024