Як паведаміла агенцтва Kyodo, такога эфекту ўдалося дасягнуць дзякуючы апрацоўкі здымнага фільтра маскі спецыяльным флуарэсцэнтным фарбавальнікам.
Японскія навукоўцы з універсітэта прэфектуры Кіёта распрацавалі ахоўную маску, якая свеціцца пад ультрафіялетам пры наяўнасці на ёй слядоў каранавіруса.
У склад фарбавальніка ўваходзяць атрыманыя з яек страўса антыцелы, якія ўздзейнічаюць на каранавірус. У лютым мінулага года навукоўцы ўвялі неактыўную і бяспечную форму каранавіруса самкам страўсаў і дасталі вялікую колькасць антыцелаў з адкладзеных імі яек.
«Мы можам масава вырабляць антыцелы з [яек] страўсаў па невысокай цане. У будучыні я хачу ператварыць гэта ў просты набор для тэставання, які можа выкарыстоўваць кожны», — цытуе агенцтва кіраўніка даследчай групы Ясухіро Цукамото.
У выпрабаваннях святлівых масак удзельнічалі 32 пацыента з каранавірусам. Усе маскі, якія яны насілі, свяціліся пад ультрафіялетавым святлом. З часам, калі вірусная нагрузка памяншалася, свячэнне знікала. Каманда Цукамота плануе пашырыць эксперымент, задзейнічаўшы 150 удзельнікаў.
Звязда, 10 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/44/62155
Текущая дата: 19.11.2024