Бежанцы застаюцца на беларуска-польскай мяжы ўжо трэці тыдзень. Яны вераць, што Польшча прапусціць іх у Германію, пакуль іх часова размясцілі ў крызісным цэнтры на беларускай тэрыторыі.
Вышаградская група, у якую ўваходзяць Польшча, Чэхія, Славакія і Венгрыя, збярэцца ў аўторак, каб абмеркаваць міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, паведаміў прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.
Сустрэча пройдзе ў Будапешце. Паводле слоў Мюлера, польскі прэм`ер Матэуш Маравецкі папрасіў групу сабрацца "ў сувязі з актуальнай геапалітычнай сітуацыяй".
Таксама прэс-сакратар пацвердзіў, што прэм`ер-міністр Польшчы на гэтым тыдні працягне сваё еўрапейскае турнэ і наведае некалькі дзяржаў.
"На гэтым тыдні будзе яшчэ некалькі дзяржаў. Мы пачынаем ад краін нашага рэгіёна, якія мацней за іншых знаходзяцца пад пагрозай геапалітычных наступстваў з-за дзеянняў Беларусі і Расіі", – сказаў Мюлер у эфіры Polsat.
У нядзелю Маравецкі пабываў у Літве, Латвіі і Эстоніі і зрабіў шэраг заяў. Напрыклад, Польшча не выключае поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю. Таксама прэм`ер-міністр асцерагаецца хвалі нелегалаў з Афганістана і Узбекістана. Кіраўнікі ўрадаў балтыйскіх рэспублік падзякавалі Польшчы за абарону знешняй мяжы ЕС і НАТА.
Міграцыйны крызіс
Некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыйшлі да беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Людзі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз мяжу.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі выкарыстаны спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычным цэнтры. Цяпер тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек.
Мінск, 22 лістапада 2021
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/46/61710
Текущая дата: 19.11.2024