Аб гэтым заявіў першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ігар Кароль.
"Тая сістэма падрыхтоўкі войскаў, якая створана ў суверэннай Беларусі, дае магчымасць нам вырашаць любыя задачы на нашай тэрыторыі ў самых нечаканых сітуацыях. Любая з воінскіх часцей можа быць паднята па трывозе і літаральна на працягу некалькіх гадзін аказацца ў тым месцы, дзе будзе пастаўлена задача для выканання", - сказаў Ігар Кароль.
Першы намеснік начальніка Генштаба дадаў: "Сёння адбываюцца пэўныя ваенныя падрыхтоўванні з боку нашых апанентаў. Аднак я не стаў бы драматызаваць сітуацыю. Справа ў тым, што кіраўніцтва нашых сумежных краін такім чынам, на мой погляд, спрабуе адцягнуць увагу свайго насельніцтва ад глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу. У той жа Польшчы мы бачым, што цяпер адбываецца. Кіруючая партыя "Права і справядлівасць" фактычна страціла мандат даверу ўласнага народа, цяпер страчвае мандат даверу нават сваіх "сяброў" з ЕС. І вось гэта раздуванне, скажам так, размоў аб нейкім вельмі цяжкім становішчы на граніцы, міграцыйным крызісе - гэта ўсё спроба адцягнуць увагу насельніцтва ад гэтых палітычных і эканамічных праблем. Зразумела, што асобныя гарачыя галовы, можа, і выношваюць нейкія планы, але я далёкі ад думкі, што нехта на гэта адважыцца".
8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/47/61361
Текущая дата: 19.11.2024