Белорусский портал в Казахстане

Моцная магнітная бура пачалася на Зямлі



Навукоўцы зафіксавалі вельмі моцную магнітную буру, якая пачалася на Зямлі, паведамляе цэнтр маніторынгу касмічнага надвор’я расійскага Інстытута прыкладной геафізікі.

У цяперашні час сіла магнітнай буры ацэньваецца як G4 па пяцібальнай шкале маніторынгу, што адпавядае «вельмі высокаму» узроўню. Па гэтай шкале G5 абазначае «экстрэмальна высокі» ўзровень, а G1 — «нізкі».

У пачатку мая на Зямлі назіралася працяглая і наймацнейшая магнітная бура з 2005 гады, якая ўначы 11 траўня дасягнула экстрэмальнага ўзроўня магутнасці G5.

Звязда, 28 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/5/74564
Текущая дата: 23.12.2024