Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Cell Metabolism.
Брытанскія навукоўцы ўпершыню даказалі прамую сувязь паміж колькасцю памылак у структуры бялкоў і даўгалеццем, і ў эксперыментах на простых мадэльных арганізмах прадэманстравалі, што памяншэнне натуральных памылак у сінтэзе бялку паляпшае здароўе, і павялічвае працягласць жыцця.
Вядома, што мутацыі ДНК могуць выклікаць рак і лічацца адной з асноўных прычын старэння. Не менш уплываюць на здароўе арганізма і выпадковыя змены ў структуры бялкоў.
Даследнікі з інстытут рака UCL і Лонданскага інстытута медыцынскіх навук, якія вывучаюць памылкі ў структуры бялкоў, вырашылі праверыць, як паўплывае на здароўе і працягласць жыцця арганізмаў памяншэнне колькасці такіх памылак.
У папярэдніх эксперыментах аўтары ўсталявалі, што пэўная мутацыя ў рыбасоме архей — арганэл, якая адказвае за сінтэз бялку — павышае дакладнасць бялковага сінтэзу. Выкарыстоўваючы метады геномнага рэдагавання, даследчыкі прайгралі гэтую «звышдакладную» мутацыю, вядомую як RPS23 K60R, у рыбасоме мнагаклетачных жывёл-дрожджаў, чарвякоў і пладовых мух.
Аказалася, што ў выніку гэтай мутацыі, якая вырабляе змяненне ўсяго адной амінакіслаты, у бялках арганізмаў стала менш памылак, і ў выніку арганізмы атрымалі павышаную тэрмаўстойлівасць і жылі даўжэй.
Аўтары таксама ўсталявалі, што некаторыя лекі супраць старэння спрыяюць памяншэнню колькасці памылак у бялках. Гэтыя прэпараты ўплываюць на здольнасць клетак засвойваць пажыўныя рэчывы і пры ўжыванні ў невялікіх колькасцях маюць той жа эфект, што і абмежаванне калорый — вядомы метад барацьбы са старэннем. Даследчыкі лічаць, што падыход, накіраваны на памяншэнне колькасці памылак, звязаных з бялкамі, можа стаць аб’яднаўчым прыёмам, што ўзмацніць дзеянне розных антыўзроставых прэпаратаў.
Звязда, 15 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/50/60539
Текущая дата: 19.11.2024