Лекары і навукоўцы ўважліва назіраюць за зменамі каранавіруса і не выключаюць магчымасці яго мутацыі, якая будзе кардынальна адрознівацца ад папярэдніх і запатрабуе новага метаду лячэння і новай вакцыны.
— Узнікненне новых мутацыйных формаў залежыць ад колькасці хворых людзей. Вакцынаванне прадухіляе цыркуляцыю віруса ў папуляцыі, і гульня прыроды, якая канчаецца мудрагелістымі віруснымі варыянтамі, абцяжарваецца, — лічыць доктар медыцынскіх навук і эксперт па біялагічнай бяспецы Мікалай Дурманаў.
Паводле яго слоў, масавая вакцынацыя — лепшая гарантыя супраць узнікнення суперштамаў.
Звязда, 9 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/51/60109
Текущая дата: 19.11.2024