Белорусский портал в Казахстане

Знойдзены спосаб імгненнага знішчэння каранавіруса



Навукоўцы з Тэхаскага універсітэта A&M вынайшлі прыбор, які дазваляе імгненна знішчыць каранавірус. Вынікі працы апублікаваныя ў прэс-рэлізе на сайце Phys.org.

Дадзены выраб уяўляе сабой секцыю трубкі з нержавеючай сталі, праз якую прапускаецца раствор з каранавірусам. Калі нагрэць прыбор да 72°C за ўсё на паўсекунды, тытр віруса ў вадкасці паменшыцца ў 100 тысяч разоў. Для нейтралізацыі патагена гэтага дастаткова.

Навукоўцы адзначаюць, што тэрмічная апрацоўка дазволіць выкарыстаць гэты метад у існуючых сістэмах ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання.

Звязда, 28 красавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/54/59097
Текущая дата: 09.10.2024