Белорусский портал в Казахстане

У Расіі пачнуць выпускаць акуляры для барацьбы з бессанню



Канцэрн «Тэхмаш» Растэха плануе ў наступным годзе пачаць выпуск адмысловых акуляраў для рэгуляцыі цыркадных рэжымаў, якія дазваляюць змагацца з бессанню і аднаўляць сутачныя біярытмы, паведаміў Растэх.

Серыйную вытворчасць плануецца пачаць з наступнага года.

«Спектр святла, які выпраменьваецца акулярамі „Blue Sky pro“, аналагічны сонечнаму святлу раніцай з 6 да 10 гадзін і вечарам з 14 да 18 гадзін. Трапляючы на сятчатку вока, ён актывуе працу клетак мозгу, якія адказваюць за „ўнутраныя гадзіны“. У выніку арганізм перамыкаецца з начнога рэжыму ў дзённы», — гаворыцца ў паведамленні. Для поўнага аднаўлення цыклу сну і няспання акуляры трэба апранаць па паўгадзіны ў дзень у паказаныя гадзіны.

Эфектыўнасць распрацоўкі даказана падчас нейрафізіялагічных даследаванняў. Выкарыстанне акуляраў у Запаляр’і забяспечыла хуткую адаптацыю да ўмоў палярнай ночы, адзначыў Растэх.

Як растлумачыў гендырэктар завода Васіль Мухін, святло актывуе працу мозгу і ўнутраныя біялагічныя гадзіны, яны таксама павінны палягчаць прывыканне да змены гадзінных паясоў і паляпшаць самаадчуванне.

Звязда, 17 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/54/59312
Текущая дата: 19.11.2024