Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) будзе называць усё новыя варыянты каранавіруса літарамі грэчаскага алфавіту.
Пра гэта заявіла эксперт СААЗ па рэагаванні на COVID-19 Марыя Ван Керкхове.
Гэта вырашылі зрабіць для таго, каб пазбегнуць дыскрымінацыі краін, у якіх гэтыя штамы выявілі ўпершыню.
«Ні адна з краін не павінна быць стыгматызаванай пры выяўленні і апавяшчэнні аб варыянтах каранавіруса», — патлумачыла Ван Керкхове.
Цяпер будуць прысвойваць назвы мутацыям віруса ў парадку іх знаходжання: брытанскі варыянт названы «альфа», паўднёваафрыканскі — «бэта», бразільскі — «гама», а два новыя індыйскія варыянты каранавіруса будуць называцца «дэльта» і «капа».
У СААЗ перакананыя, літары грэчаскага алфавіту павінны не толькі замяніць складаныя навуковыя вызначэнні, але і дапамагчы «публічнай дыскусіі», паколькі гэта спросціць тлумачэнне штаму ў час размовы.
Новая маркіроўка штамаў не прывядзе да адмовы ад дзеючай сістэмы навуковых найменняў, якія па-ранейшаму будуць прымяняцца ў прафесійных даследаваннях.
Звязда, 1 чэрвеня 2021
Звязда, 1 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/54/59560
Текущая дата: 19.11.2024