Агуркі дадаюць ў многія стравы, аднак іх катэгарычна нельга спалучаць з арахісам, перадае эксперт Sohu.
Агурок змяшчае мноства карысных рэчываў, якія адказваюць за працу мозгу, нервовай сістэмы, аказваюць гарачкапаніжальны эфект і выводзяць таксіны. Таксама гэтая гародніна эфектыўная пры барацьбе з пігментнымі плямамі (дапамагае адбяліць іх) і лішнімі кілаграмамі. Клятчатка, якая змяшчаецца ў ім, паляпшае працу кішачніка.
У сваю чаргу арахіс таксама валодае масай карысных уласцівасцяў. Ён змяшчае ненасычаныя тлустыя кіслоты, харчовыя валокны, у ім адсутнічае халестэрын. Акрамя таго, ён аказвае моцны амаладжальны і энергетычны эфекты.
Аднак пры ўжыванні арахіса разам з агуркамі можна адчуць дыскамфорт стрававальнай сістэмы і дыярэю. У сувязі з тым эксперты рэкамендуюць рабіць перапынак не менш за гадзіну паміж ужываннем гэтых прадуктаў.
Звязда, 7 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/54/59800
Текущая дата: 19.11.2024