Генеральны дырэктар Tesla і SpaceX Ілан Маск паказаў фатаграфію новага касмічнага карабля Starship SN16, які можа быць запушчаны ў бліжэйшы час. Здымак бізнэсмэн апублікаваў у Twitter.
Як вядома, у пачатку мая прататып карабля Starship SN15 паспяхова завяршыў выпрабавальны палёт. Ён здзейсніўшы пасадку ў Бока-Чыка, штат Тэхас.
Менавіта пасля гэтага Ілан Маск заявіў, што SN15 можа быць паўторна запушчаны «у бліжэйшы час».
Разам з тым новай інфармацыі аб Starship SN15 няма, а вось Starship SN16 ужо рыхтуюць да запуску.
Дата новага запуску пакуль невядомая.
Раней наземныя выпрабаванні чатырох ранніх прататыпаў Starship скончыліся аварыямі.
Starship — перспектыўная суперцяжкая ракета. SpaceX яе распрацоўвае на замену ракетам Falcon. Чакаецца, што дзякуючы сваім характарыстыкам і магчымасцям, карабель патэнцыйна зможа ў бліжэйшыя гады несці пілатуемыя місіі для стварэння заселеных баз на Марсе і Месяцы.
Звязда, 29 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/54/60168
Текущая дата: 19.11.2024