Белорусский портал в Казахстане

1 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў АДКБ



1 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў АДКБ. Яно пройдзе па відэаканферэнцсувязі, паведамляе Міністэрства абароны.

У пасяджэнні СМА АДКБ прымуць удзел кіраўнікі абаронных ведамстваў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась і начальнік Аб`яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў.

Беларуская дэлегацыя будзе прадстаўлена Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.

На парадку дня - шэраг пытанняў у ваеннай, ваенна-тэхнічнай і ваенна-навуковай сферы.

Бакі таксама абмяняюцца думкамі адносна выклікаў і пагроз ваеннай бяспекі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

Прынятыя ў рамках пасяджэння рашэнні будуць накіраваны на выпрацоўку агульных падыходаў і механізмаў па развіцці ваеннага складніка АДКБ, адзначылі ў ваенным ведамстве.

Звязда, 30 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/58/57303
Текущая дата: 09.10.2024