Белорусский портал в Казахстане

Першыя беларускія пасудамыечныя машыны плануецца выпускаць у Брэсце



Сход акцыянераў СП ААТ «Брэстгазаапарат» адобрыў ідэю наладжвання новай вытворчасці, для чаго спатрэбіцца пашырыць тэрыторыю прадпрыемства — паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Першым крокам у дадзеным кірунку стане выкуп пляцовак у ААТ «Брэстмаш». На гэтай тэрыторыі ў перспектыве і плануецца размясціць вытворчасць пасудамыечных машын з беларускай этыкеткай.

Святлана Яскевіч
Звязда, 23 лістапада 2020


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/59/57142
Текущая дата: 19.11.2024