Аб гэтым інфармавалі ў ДПК.
З-за інцыдэнту рух у пункце пропуску спынены як з літоўскага, так і з беларускага боку. Ангар Віленскай тэрытарыяльнай мытні загарэўся ў ноч на чацвер у памежным пункце «Мядзінінкай».
Паведамленне аб пажары паступіла ў экстраныя службы каля 2.40 у чацвер. Агонь быў патушаны каля 6.50. «Цяпер на месцы працягваюць працаваць пажарныя, якія разбіраюць астатнія канструкцыі і праліваюць іх вадой», — гаворыцца ў паведамленні.
З-за пажару рух у пункце пропуску пакуль спынены ў абодвух напрамках. Неабходна ўлічваць гэту інфармацыю пры планаванні маршруту праходжання праз беларуска-літоўскую граніцу.
Звязда, 18 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/6/73744
Текущая дата: 20.11.2024