Белорусский портал в Казахстане

Конкурс імя Андрэя Сценіна аб’явіў шорт-ліст 2024 года



Уладальнікаў узнагарод прэстыжнага міжнароднага конкурсу журы аб’явіць у верасні бягучага года.

Лаўрэаты 2024 года, якія ўвайшлі ў шорт-ліст юбілейнага Х Міжнароднага конкурсу для маладых фотарэпарцёраў памяці Андрэя Сценіна, аб’яўлены ў Маскве.

Іх поўны спісак, як і падборку фатаграфій са шорт-ліста можна ўбачыць на рускай і англійскай версіях сайта конкурсу.

Прытрымліваючыся традыцыі, шорт-ліст, удзельнікаў якога вызначыла міжнароднае журы конкурсу, не ўключае ўказанне прызавых месцаў: яны будуць аб’яўлены разам з уладальнікам галоўнага прыза ў верасні. У юбілейны для конкурсу год міжнароднае журы ўпершыню складаецца толькі з фотажурналістаў-уладальнікаў Гран-пры конкурсу розных гадоў.

З кожным годам геаграфія ўдзельнікаў конкурсу імя Сценіна шырыцца. У 2024 годзе ў конкурсны шорт-ліст упершыню ўвайшлі работы з Сірыі, ПАР і М’янмы. Усяго ж ён аб’яднаў адзіночныя здымкі і серыі маладых фотарэпарцёраў з 10-ці краін. Агульная колькасць работ, якія ацаніла міжнароднае журы конкурсу ў 2024 годзе, склала каля дзвюх тысяч ад 557 удзельнікаў з 36 краін, такіх як Расія, Індыя, Іран, Кітай, Італія, ЗША, Іспанія, Вялікабрытанія, ПАР, Польшча, Францыя, Эквадор, Сірыя, Мексіка і іншых.

Куратар конкурсу імя Андрэя Сценіна Аксана Алейнік пракаментавала аб’яву шорт-ліста: "Адным з найважнейшых этапаў нашага конкурсу з’яўляецца праца журы. У юбілейным для конкурсу імя Андрэя Сценіна годзе мы запрасілі да ўдзелу ў журы ўладальнікаў Гран-пры нашага конкурсу папярэдніх гадоў. Гэта фатографы з розных краін свету, якія зараз ужо сталі прызнанымі майстрамі са сваёй экспертнай думкай. Яны пацвердзілі свой высокі прафесійны ўзровень, выбраўшы ў шорт-ліст з вялікай і вельмі шматаблічнай масы фатаграфій, якія паступілі на конкурс, сапраўды таленавітыя работы. Я ўсіх запрашаю зайсці на сайт нашага конкурсу і пазнаёміцца ​​з імі. Маладыя фатографы працягваюць радаваць нас сваімі работамі, і мы шчаслівы дапамагаць ім на старце кар’еры".

У планах конкурсу да канца года даць старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету.

Пра конкурс

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканал і партал RT (Міжнароднае), медыяхолдынг Independent Media (ПАР), агенцтва навін ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партал газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партал The Paper (Кітай), медыясетка Al Mayadeen (Ліван).

У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць Саюз журналістаў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists (Расія), партал Russian Photo (Расія), партал Photo-study.ru (Расія).

Sputnik, 17 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/6/74502
Текущая дата: 23.12.2024