Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі пра пратэсты ў Мінску: Пакуль чырвоныя лініі ніхто не парушаў



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перамовах у Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным выказаўся наконт пратэстаў, якія перыядычна праходзяць у краіне, і асабліва ў беларускай сталіцы.

«Не спрашчаюся, але з усмешкай гляджу на тое: у нас у суботу марш жанчын і дзяўчат, а ў нядзелю агульны марш. У звычайныя (буднія.) дні краіна жыве звычайным жыццём. Ды і ў суботу, і нядзелю. Частку Мінска мы вызваляем для таго, каб людзі маглі, калі ў іх ёсць жаданне, прайсціся», - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

«Але галоўнае, я гэта пастаянна кажу, — не пераходзіць рысу. Ёсць чырвоная лінія (вам таксама гэта знаёма і вядома больш, чым мне, вам давялося гэтыя лініі чарціць па Чачні перш за ўсё, калі вы сталі яшчэ зусім маладым Прэзідэнтам). Не дай бог, вядома, гэта ў Беларусі. Але тым не менш ёсць пэўныя чырвоныя лініі, якія ніхто не мае права пераходзіць. Пакуль гэтыя чырвоныя лініі ніхто не парушаў», - дадаў Прэзідэнт.

Звязда, 14 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/60/56011
Текущая дата: 09.10.2024