Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі не лічыць, што выезд грамадзян на працу ў суседнія краіны пагражае нацыянальным інтарэсам краіны.
Больш за ўсё беларускіх грамадзян пасля выбараў выехала ў Польшчу і Украіну, паведаміў журналістам у сераду ў Мінску начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
"Мы маніторым гэтую сітуацыю, адсочваем перамяшчэнне нашых грамадзян праз знешні контур, улічваем, што шэраг дзяржаў падалі для нашых грамадзян рэжым пэўных прэферэнцый", - сказаў Бягун.
Разам з тым ён адзначыў, што сітуацыя з выездам беларускіх грамадзян у суседнія краіны "не крытычная і не наносіць сур`ёзнай шкоды нацыянальнай бяспецы".
"Краіна не адчувае значнай страты працоўных нацыянальных рэсурсаў", - падкрэсліў Бягун.
Ён распавёў, што на Украіну з верасня 2020 года з`ехала каля 3 тысяч грамадзян Беларусі.
Па словах Бягуна, у Польшчу "быў самы вялікі ўезд, у Латвію і Літву - значна менш, не больш за 500 чалавек выехала ў гэтыя дзве краіны".
Паводле афіцыйных дадзеных МУС Беларусі, ад пачатку восені ў Польшчу з РБ выехала каля 10 тысяч чалавек.
"І тут трэба ўлічваць, чаму людзі не вяртаюцца - таму што ёсць умовы каранціну, якія ўстаноўлены краінамі. Таму міграцыйная тэндэнцыя па Польшчы, да прыкладу, будзе бачная па выніках квартала і наогул шасці месяцаў", - сказаў Бягун.
"Частка з іх выязджае як працоўныя, я думаю, што гэта не беззваротная міграцыя", - адзначыў начальнік дэпартамента.
"Украінцы далі пэўныя прэферэнцыі беларускім айцішнікам, палякі дагэтуль прадастаўляюць прэферэнцыі ў дачыненні да працуючых беларусаў, якія ў спрошчаным парадку прыцягваюцца для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці і выязджаюць на працу", - растлумачыў Бягун.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не лічыць, што ўнутрыпалітычны крызіс у краіне справакаваў выезд беларускіх грамадзян.
"Можа, пэўныя асобы, якія ставілі сваёй мэтай ўжо досыць даўно пераехаць на ПМЖ у іншыя краіны, выкарыстоўвалі гэтую сітуацыю для таго, каб звярнуцца ў кампетэнтныя органы Літвы ці Польшчы з хадайніцтвам аб наданні статусу бежанца. І яны тым самым вельмі часта стваралі так званую інфармацыйную карцінку, каб пацвердзіць, што з`яўляюцца ахвярамі за свае палітычныя погляды на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - сказаў Бягун.
Мінск, 21 кастрычніка 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/60/56606
Текущая дата: 19.11.2024