Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 70900 пацыентаў з COVID-19



У Беларусі на 2 верасня выздаравелі і выпісаны 70 900 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 72 141 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Усяго праведзена 1 543 966 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 691 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

2 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/61/55885
Текущая дата: 08.10.2024