З 20 верасня авіякампанія «Белавія» пачынае выкананне дадатковых рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск-Ерэван-Мінск, гаворыцца на сайце авіяперавозчыка.
У цяперашні момант авіякампанія выконвае рэйсы ў Ерэван штодня. Дадатковыя рэйсы будуць выконвацца па серадах і нядзелях.
Такім чынам, з 20 верасня частата выканання рэйсаў павялічваецца да 9 рэйсаў на тыдзень.
Расклад дадатковых рэгулярных рэйсаў (па мясцовым часе):
Мінск-Ерэван — 09:25 — 13:30;
Ерэван-Менск — 14:20 — 16:25.
Звязда, 18 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/61/56069
Текущая дата: 19.11.2024