Белорусский портал в Казахстане

Памёр брат прэзідэнта ЗША Роберт Трамп



Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў аб тым, што яго малодшы брат Роберт памёр у суботу. Заяву прэзідэнта распаўсюдзіла прэс-служба Белага дома.

«З цяжкім сэрцам паведамляю, што мой выдатны брат Роберт сёння з мірам пайшоў з жыцця. Ён быў не проста маім братам, ён быў маім найлепшым сябрам. Яго будзе вельмі не хапаць, але мы сустрэнемся зноў. Памяць аб ім будзе заўсёды жыць у маім сэрцы. Роберт, я люблю цябе. Спачывай з мірам», — заявіў амерыканскі лідар.

Тэлекампанія NBC раней паведамляла пра шпіталізацыю 71-гадовага Роберта Трампа ў сувязі з цяжкім захворваннем. Крыніцы не паведамілі, пра якія менавіта праблемы са здароўем ішла гаворка. Трамп, у сваю чаргу, казаў, што Роберт перажывае «цяжкія часы», аднак ён спадзяецца на яго выздараўленне.

Звязда, 16 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/62/55364
Текущая дата: 08.10.2024