Белорусский портал в Казахстане

АДКБ: Беларусь можа звярнуцца па дапамогу ў выпадку знешняй пагрозы



У суботу прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў рэспублікі ёсць дамова з Расійскай Федэрацыяй у рамках Саюзнай дзяржавы і АДКБ пра ўсебаковую дапамогу па забеспячэнні бяспекі.

Беларусь можа звярнуцца па дапамогу да АДКБ у выпадку знешняй пагрозы, заявіў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У выпадку калі яе абароне пагражае знешняя небяспека, у адпаведнасці з дамовай аб калектыўнай бяспецы, артыкулам 4, яна мае права звярнуцца па дапамогу", - цытуе яго РІА Навіны.

У суботу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас тэлефоннай размовы дамовіўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб аказанні дапамогі рэспубліцы пры першым жа запыце аб забеспячэнні бяспекі. Пры гэтым Лукашэнка спаслаўся на дамоўленасці дзвюх краін у рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, асцярогі беларускага лідэра выклікаюць акцыі пратэсту, якія праходзяць па ўсёй краіне пасля выбараў, якія, на яго словы, каардынуюць "лялькаводы" з-за мяжы.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка з вынікам больш за 80% выбаршчыкаў. Нязгодныя з афіцыйнымі вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў.

За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля 7000 пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей, адзін пратэстуючы загінуў.

Мінск, 16 жніўня 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/62/55404
Текущая дата: 09.10.2024