Сталічны наркакантроль выявіў, а інспектары ДАІ затрымалі 35-гадовага збытчыка псіхатропаў, які працаваў на віртуальную краму, паведамляе МУС.
Жыхара Мінска затрымалі з доказамі злачынства падчас чарговай «закладкі» наркотыку. У машыне пад кіраваннем былой жонкі падазронага аператыўнікі знайшлі амаль 100 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пара-метылэфедрона, а пры аглядзе Першамайскага раёна сталіцы і прылеглай да яго тэрыторыі Міншчыны - яшчэ 50 грамаў аналагічнага зелля.
Для злачыннай дзейнасці мужчына арандаваў кватэру, у якой захоўваў каля 300 грамаў пара-метылэфедрона.
Са слоў затрыманага, наркабізнесам ён заняўся два месяцы таму. Афіцыйна працуе як індывідуальны прадпрымальнік.
Распачата справа за незаконны абарот наркотыкаў. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за розныя злачынствы.
Звязда, 25 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/62/55622
Текущая дата: 19.11.2024