Белорусский портал в Казахстане

Сакрэты замарожанага кавуна



Адным з найбольш прыдатных для ежы летам прадуктаў з’яўляецца кавун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

З пункту гледжання діетологіі, кавун — садавіна, багатая пажыўнымі рэчывамі, чыстая і бяспечная для ўжывання. Аднак вы, напэўна, не ведалі, што замарожаны кавун саладзейшы. Як адзначаюць кітайскія эксперты, гэта звязана з фруктозай, якая ў ім змяшчаецца. Слодыч фруктозы мае сувязь з тэмпературай. Чым ніжэйшая тэмпература, тым саладзейшая фруктоза, яе ўзровень можа быць у 1.73 разы вышэй цукрозы.

Фруктоза таксама змяшчаецца ў такой садавіне, як кітайскія лічы і яблыкі, у сувязі з гэтым, яны смачнейшыя ў замарожаным выглядзе. Менавіта дзякуючы гэтай асаблівасці фруктозы, яна выкарыстоўваецца ў асвяжальных напоях і іншых халодных прадуктах.

Праўда, варта мець на ўвазе, што людзям з дыябетам і нырачнай недастатковасцю варта ўжываць кавун у невялікай колькасці або зусім не есці.

Акрамя таго, неабходна сачыць за часам ужывання кавуна. Праўда, людзям, якія хочуць пахудзець, варта есці кавун перад ежай.

Звязда, 26 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/64/54828
Текущая дата: 08.10.2024