Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 69 308 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 402 346 тэстаў на каранавірус.
66 452 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 603 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 21,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 764 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,4 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,2 млн, Індыя — больш за 2,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 14 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/64/55307
Текущая дата: 19.11.2024