Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў 28-га ліпеня на сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС.
"Я прашу выбачэння за свой голас. Апошнім часам даводзіцца вельмі шмат гаварыць. Але, самае дзіўнае, вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесці каранавірус. Такое ўчора заключэнне ўрачы зрабілі. Бессімптомна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Як я і гаварыў, 97 працэнтаў насельніцтва ў нас пераносяць гэту заразу бессімптомна. Дзякуй богу, што мне ўдалося трапіць у гэту кагорту бессімптомных, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Нарэшце і я трапіў у залаты фонд Беларусі, перанёсшы гэты вірус".
28 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
28 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/65/54917
Текущая дата: 18.11.2024