Белорусский портал в Казахстане

Школьныя кірмашы ў Магілёве пачнуць работу 1 жніўня



Школьныя кірмашы ў Магілёве пачнуць работу 1 жніўня, расказаў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў.

«Школьныя кірмашы ў Магілёве стартуюць 1 жніўня. У абласным цэнтры іх будзе тры. Самы буйны з іх размесціцца на праспекце Пушкінскім на пляцоўцы каля гарадскіх атракцыёнаў. Два іншых будуць працаваць на пляцоўках каля ТЗЦ «Атрыум» і ў ГЦ «Арбат» на праспекце Пушкінскім», — адзначыў Уладзімір Казусеў.

На школьных кірмашах у шырокім асартыменце будуць прадстаўлены канцылярскія тавары, вучэбная літаратура, адзенне, абутак, заплечнікі і многае іншае. У гандлі прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх брэндаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Прадоўжыцца работа школьных кірмашоў да 31 жніўня.

Звязда, 1 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/65/55039
Текущая дата: 19.11.2024