Белорусский портал в Казахстане

Назіральнікі ад МПА СНД запрошаны да ўдзелу ў маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі



Назіральнікі ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД запрошаны да ўдзелу ў маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МПА СНД.

«У адрас Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў паступіў ліст з Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з запрашэннем міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД да ўдзелу ў маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прызначаных на 9 жніўня 2020 года.

Парламентам — удзельнікам МПА СНД трэба дэлегаваць прадстаўнікоў у склад маніторынгавай групы, якая ў перыяд з 7 па 10 жніўня 2020 года будзе камандзіравана ў Мінск для правядзення назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Міжнародныя назіральнікі наведаюць выбарчыя ўчасткі, ацэняць іх аснашчанасць інфармацыйнымі матэрыяламі, будуць весці маніторынг галасавання і падвядзення вынікаў», — распавялі ў прэс-службе.

Акрэдытацыя міжнародных назіральнікаў будзе ажыццяўляцца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Заявы на акрэдытацыю прымаюцца ў тэрмін да 6 жніўня 2020 года.

Звязда, 17 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/66/54690
Текущая дата: 18.11.2024