Белорусский портал в Казахстане

Колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула 7,8 млрд чалавек



Колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула 7,8 млрд чалавек, паведаміў нямецкі фонд «Насельніцтва Зямлі» (Stiftung Weltbevölkerung — DSW).

У паведамленні фонду адзначаецца, што насельніцтва Зямлі штогод павялічваецца на 82 млн чалавек. У свеце кожную секунду нараджаецца ў сярэднім 2,6 дзіцяці.

Эксперты DSW адзначаюць, што прычынай працягу росту народанасельніцтва з`яўляецца вялікая колькасць непажаданых цяжарнасцяў. Па ўсім свеце непажаданымі з`яўляюцца дзве з кожных пяці цяжарнасцяў. Эксперты адзначаюць, што выправіць становішча маглі б сэксуальная асвета і прымяненне супрацьзачаткавых сродкаў.

Асабліва цяжкая сітуацыя, па дадзеных DSW, склалася ў афрыканскім рэгіёне на поўдзень ад Сахары. Нягледзячы на скарачэнне нараджальнасці ў гэтым рэгіёне за апошнія гады, тут на кожную жанчыну па-ранейшаму прыпадае 4,4 дзіцяці (у сярэднім па свеце — 2,4 дзіцяці). У выніку колькасць жыхароў гэтага рэгіёну, паводле прагнозаў ААН, да 2050 года ўзрасце з 1,3 млрд да 2,5 млрд чалавек.

Звязда, 11 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/67/54555
Текущая дата: 18.11.2024