Белорусский портал в Казахстане

СААЗ прыпыніла выпрабаванні гідроксіхларахіну, які разглядаўся як сродак для лячэння COVID-19



Сусветная арганізацыя аховы здароўя часова прыпыніла выпрабаванні гідроксіхларахіну і хларахіну ў якасці лекаў ад COVID-19.

Рашэнне СААЗ звязана з нядаўнім даследаваннем, якое паказала, што выкарыстанне гэтых лекаў непасрэдна або ў спалучэнні з антыбіётыкамі павышае рызыку смяротнасці ад COVID-19. У арганізацыі падкрэслілі, што працягнуць вывучаць усе даступныя на дадзены момант матэрыялы.

Пры гэтым у СААЗ падкрэслілі, што гідроксіхларахін і хларахін працягваюць лічыцца бяспечнымі пры лячэнні малярыі і аутаімунных захворванняў.

Звязда, 26 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/69/53697
Текущая дата: 18.11.2024