Белорусский портал в Казахстане

Памёр былы генеральны сакратар ААН Хаўер Перэс дэ Куэльяр. Яму споўнілася 100 гадоў



Перуанскі дыпламат Хаўер Перэс дэ Куэльяр, які займаў пасаду генеральнага сакратара ААН у 1982-1991 гадах, памёр у Перу на 101-м годзе жыцця.

Паведамляецца, што Перэс дэ Куэльяр памёр дома, смерць была выкліканая натуральнымі прычынамі.

Хаўер Перэс дэ Куэльяр нарадзіўся 19 студзеня 1920 года ў сталіцы Перу Ліме. З 1940 году працаваў у МЗС Перу, займаў пасады ў пасольствах у Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі, быў паслом у Швейцарыі, у 1969-1971 годзе займаў пасаду пасла Перу ў СССР. З 1 студзеня 1982 года атрымаў пасаду генеральнага сакратара ААН і прапрацаваў на ім два тэрміны.

Звязда, 5 марта 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/75/51943
Текущая дата: 08.10.2024