Белорусский портал в Казахстане

Два беларусы папрасілі дыпламатаў дапамагчы ім з`ехаць з кітайскай правінцыі Хубэй



Пра гэта 28-га студзеня паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі МЗС Ігар Белы.

У правінцыі Хубэй знаходзіцца дзевяць грамадзян Беларусі, з пяццю з іх устаноўлены тэлефонны кантакт. "Два грамадзяніны выказалі жаданне пакінуць гэтую правінцыю", - сказаў Ігар Белы.

Спецыяліст адзначыў, што агучыць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, немагчыма. Яны прыязджаюць у КНР з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах.

Звязда, 28 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/77/51546
Текущая дата: 18.11.2024