Белорусский портал в Казахстане

Яндэкс-памочніца пачала расказваць казкі на беларускай мове



Віртуальны галасавы памочнік Аліса "навучылася" расказваць дзіцячыя казкі, у тым ліку на беларускай мове.

На сёння бацькі і дзеці могуць паслухаць народную казку "Баран бок абадран" у выкананні Лявона Вольскага, "Сляпы, глухі і бязногі" ад спявачкі Русі з гурта Shuma і "Піліпка-сынок", якую дуэтам чытаюць салісты гурта NaviBand Арцём і Ксенія. Усе артысты зазначаюць, што выбіралі гісторыі, якія ім бліжэй, і выконвалі іх так, як расказалі б уласным дзецям.


"Народныя казкі расказваюць пра ўзаемадапамогу і дабрыню, смеласць і справядлівасць, і мы вельмі рады, што цяпер у Беларусі іх будуць слухаць на роднай мове", – гаворыць дырэктар па развіцці кампаніі Яндэкс у нашай краіне Яўген Лашкевіч. 

Дарэчы, разам з беларускімі Аліса "ведае" больш як 100 казак на рускай мове – як народныя, так і з сусветнай спадчыны: пра Папялушку, Бабу-Ягу, Зімоўе звяроў, Царэўну-жабку, Мароза Іванавіча, Сіўку–Бурку і г.д. 

Многія з іх таксама чытаюць вядомыя медыяперсоны: Антон Камолаў, Сяргей Лазараў, Іван Ахлабысцін, саліст гурта "Мумій Троль" Ілья Лагуценка, беларускі Рыта Дакота і Каця Іванчыкава (гурт IOWA) ды іншыя. 

Паслухаць іх можна ў разумных калонках Станцыя і Станцыя Міні, альбо ў дадатку для iOS і Android, у браўзеры, навігатары ды іншых прыладах, дзе ёсць галасавы памочнік Яндэкс.

Вікторыя Захарава
Звязда, 21 снежня 2019


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/80/50975
Текущая дата: 18.11.2024