Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства фінансаў Беларусі ўстанавіла працэнтную стаўку па дэпазітах сямейнага капіталу



Адпаведная пастанова Мінфіна ад 16 лістапада 2019 года нумар 66 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўка па банкаўскіх укладах сямейнага капіталу, на якіх размяшчаюцца прадастаўленыя сем`ям сродкі ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у 2015-2019 гадах трэцяга або наступных дзяцей, роўная стаўцы LIBOR для дэпазітаў на тэрмін 1 год у доларах ЗША па стане на апошні рабочы дзень 2017 года.

Пад стаўкай LIBOR для дэпазітаў на тэрмін 1 год у доларах ЗША маецца на ўвазе стаўка для дэпазітаў на тэрмін 1 год у доларах ЗША на Лонданскім міжбанкаўскім рынку, публікуемая на старонцы "USD1YFSR=" інфармацыйным агенцтвам Thomson Reuters.

Па стане на 29 снежня 2017 года стаўка LIBOR для дэпазітаў на тэрмін 1 год у доларах ЗША складала 2,10697 працэнта гадавых.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

28 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/81/50723
Текущая дата: 18.11.2024