Белорусский портал в Казахстане

Філіп Кіркораў не трапіў у фанаграму на закрыцці «Новай хвалі»



У Сочы 30-га жніўня праходзіла цырымонія закрыцця конкурсу «Новая хваля». На шоў выступаў у тым ліку Філіп Кіркораў, чый нумар на песню «Атлантыда» павесяліў гасцей і карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Спявак не паспеў за фанаграмай і трохі сапсаваў свой выступ.

Падчас пройгрышу спявак накіраваўся ў бок залы з расчыненымі рукамі, але як раз у гэты момант пачала гучаць фанаграма, і Філіп не паспеў паднесці мікрафон да рота. Зрэшты, гэта далёка не першая гісторыя з тым, як Кіркорава лавілі на фанаграме, толькі на YouTube такіх ролікаў - дзесяткі.

Звязда, 31 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/85/49575
Текущая дата: 08.10.2024