На думку кіраўніка Дзяржкамваенпрама, гэтая сфера з`яўляецца перспектыўнай і можа даць "добрую аддачу, у тым ліку фінансавую".
Беларусь пераходзіць у ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з ААЭ ад паставак тэхнікі да сумесных распрацоўках, заявіў у пятніцу журналістам кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка.
У пятніцу Мінск наведвае наследны прынц Абу-Дабі: раніцай ён ужо сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод сфер, па якіх супрацоўнічаюць краіны - і ваенна-тэхнічная.
"Мы дыверсіфікуем. Пераходзім ад проста паставак да сумесных распрацовак і даследванняў. Гэта, сапраўды, вельмі перспектыўная галіна, якая дае нам добрую аддачу, у тым ліку фінансавую", - заявіў журналістам кіраўнік Дзяржкамваенпрама перад сустрэчай наследнага прынца з прэзідэнтам Беларусі.
Краіны супрацоўнічаюць у ваеннай сферы з 1994 года. Паводле ацэнак Галоўчанкі, супрацоўніцтва мае тэндэнцыю да пастаяннага росту.
"Цяпер мы завяршаем буйны кантракт, які даўно быў абвешчаны - гэта пастаўка партыі танкавых цягачоў, і вядзем перамовы аб нарошчванні (паставак) і заключэнні новага кантракту на гэтую ж тэхніку па выніках яе практычнай эксплуатацыі", - дадаў кіраўнік камітэта, яго словы прывяло агенцтва РІА "Новости".
Сярод новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж краінамі Галоўчанка назваў радыёэлектронную барацьбу, радыёлакацыі, спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.
Акрамя таго, адзначыў кіраўнік камітэта, праз ААЭ і разам з краінай Беларусь уваходзіць у іншыя краіны рэгіёну "не так хутка, як хацелася б, але, як той казаў, Усход любіць цярплівых".
Мінск, 13 верасня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/85/49761
Текущая дата: 18.11.2024